latviski по русски in english на беларускай
LURSOFT -> Пра Lursoft

Пра Lursoft

Згадваецца

Lursoft – гэта латвійскае прадпрыемства, якое з 1992 году актыўна працуе ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праявіла сябе як дынамічная, інавацыйная, зарыентаваная на кліента кампанія.

За гэты час на аснове досведу было створана шмат інтэграваных сыстэм, што забяспечвае кліентам доступ да многіх рэгістраў праз інтэрнэт, у тым ліку да рэгістраў, што вядзе дзяржава.

Хуткі доступ да юрыдычна абгрунтаванай базы звестак, якая заснаваная на арыгінальных дакумэнтах і якая абнаўляецца ў момант рэгістрацыі зменаў, — важны для ацэнкі рызыкаў і канкурэнтаў у бізнэсе.

Сыстэмы, распрацаваныя арганізацыяй Lursoft , адкрываюць новыя магчымасці арганізацыі працоўнага працэсу. Нашая мэта — зрабіць так, каб неабходныя Вам публічныя базы звестак былі б Вам даступныя з аднаго месца – Вашага кампутара.

Партнэры Lursoft

У супрацы з дзяржаўнымі ўстановамі і ўстановамі мясцовага самакіравання, а таксама з прадпрыемствамі Латвіі, Lursoft рэгулярна прапаноўвае новыя паслугі і інавацыйныя прадукты.

  • У супрацы з Рэгістрам прадпрыемстваў Рэспублікі Латвія Lursoft прапаноўвае шырокі спектр базаў звестак пра ўсе зарэгістраваныя ў Латвіі прадпрыемствы, прадпрымальніцкія таварыствы, камерцыйныя таварыствы, грамадзкія арганізацыі і іншых юрыдычных асобаў, зарэгістраваных у Латвіі.
  • У супрацы з Дырэкцыяй бяспекі дарожнага руху Lursoft прапаноўвае карыстальнікам доступ да Базы звестак транспартных сродкаў, выдадзеных пасведчанняў кіроўцы і зарэгістраваных пакаранняў за парушэнні правілаў дарожнага руху.
  • У супрацы з Дэпартаментам зямельнай рэгістрацыі Міністэрства юстыцыі ЛР Lursoft прадастаўляе карыстальнікам падлучэнне да базы звестак Зямельнае рэгістрацыі ў рэжыме рэальнага часу.
  • У супрацы з Цэнтральным дэпазіторам Латвіі Lursoft прадастаўляе інтэрнэт-карыстальнікам магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй пра публічныя выпускі каштоўных папер, іх акцыянераў і агульныя сходы акцыянераў, пра дывідэнды і цэны на каштоўныя паперы на Рыжскай фондавай біржы.
  • У супрацы з Цэнтральным статыстычным кіраваннем Lursoft прадастаўляе карыстальнікам магчымасць высвятляць дакладную сферу дзейнасці юрыдычных асобаў.
  • У супрацы з дзяржаўным акцыянерным таварыствам “Тыесу Наму Агентура” (“Судовае агенцтва”) Lursoft прапаноўвае інтэрнэт-карыстальнікам пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі судовых пастановаў і рашэнняў. Доступ да судовых рашэнняў мае важнае значэнне для ўпарадкавання прававого асяроддзя і папярэджання карупцыі. Каб забяспечыць доступ да судовых рашэнняў, Судовае агенцтва ў 1998 годзе распачало сыстэматызацыю судовых рашэнняў і выданне збораў рашэнняў. У 2000 годзе ў супрацы з ТАА “Lursoft ІТ” Судовае агенцтва пачало распрацоўку Сыстэмы аналітычнай апрацоўкі судовых рашэнняў.
  • У супрацы з дзяржаўным агенцтвам “Лаўксаймныецыбас дату цэнтрс" (“Цэнтр сельскагаспадарчых звестак”) Lursoft дае карыстальнікам магчымасць падлучыцца да базаў звестак пра статкі і іх уласнікаў, зарэгістраваных у Рэгістры статкаў.
  • У супрацы з Дзяржаўным агенцтвам тэхнічнага нагляду карыстальнікі могуць пазнаёміцца з трактарнай тэхнікай і яе ўласнікамі, зарэгістраванымі ў Рэгістры трактарнай тэхнікі.
  • Lursoft ёсць сябрам Рэгістра эўрапейскага бізнэса Групы эўрапейскіх эканамічных інтарэсаў (РЭБ ГЭЭІ). РЭБ ГЭЭІ аб’ядноўвае сябраў з краін Эўразвязу. У выніку супрацы для карыстальнікаў Lursoft забяспечаны доступ да рэгістраў бізнэсу Аўстрыі, Бельгіі, Гішпаніі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Нарвэгіі, Нямеччыны, Францыі, Швэцыі ды Эстоніі.
  • У супрацы з найбуйнейшымі і рэгіянальнымі газэтамі Lursoft стварыў буйную газэтную бібліятэку ў інтэрнэце, дзе можна як чытаць артыкулы бягучых выпускаў, так і шукаць у архіве.
  • У супрацы з ТАА “Арцыс” Lursoft прапаноўвае карыстальнікам атрымаць Базу звестак пра партнэраў несумленных пагадненняў.

Супраца са СМІ

  • Lursoft актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі – агенцтвам навін BNS, газэтамі (Diena, Latvijas Vēstnesis, Latvijas Avīze, Neatkarīgā Rīta Avīze ды інш.), парталам навінаў www.apollo.lv, тэлебачаннем – Latvijas Televīzija, TV3, TV5 ды інш.
  • З падтрымкай Lursoft газэта "Dienas Bizness" выдае часопіс “Uzņēmumu TOP 500” (“Топ 500 прадпрыемстваў”);
  • У супрацы з часопісам “Klubs” – спіс найбуйнейшых мільянэраў Латвіі;
  • З падтрымкай Lursoft выдадзеная кніга “Тэхналогіі самакіравання”, што ўтрымоўвае высновы, мэтады і спосабы самакіравання, якія можна прафесійна выкарыстоўваць для стварэння і ўпарадкавання мэтанакіраваных груп супрацы прадпрыемстваў, забеспячэння пастаянства і развіцця.
  • У 2005 годзе з удзелам Lursoft выдадзеная кніга “Сакрэты латвійскіх мільянэраў”, у якой быў апублікаваны спіс 500 мільянэраў Латвіі і іх уласнасці.

Узнагароды

Паводле аналізу Deloitte&Touche з 2001 году Lursoft рэгулярна ўваходзіць у спіс 50 тэхналагічных кампаній Эўропы з найвышэйшым тэмпам росту, і ў 2006 годзе Lursoft атрымала ўзнагароду Deloitte Technology Fast 500 EMEA (“500 тэхналагічных прадпрыемстваў з найвышэйшым тэмпам росту ў рэгіёне Эўропы, Бліжняга Ўсходу ды Міжземнага мора па версіі Делойт").

У выданні “Gazele” газеты “Dienas Bizness” кампанія Lursoft прызнаная “Латвійскае прадпрыемства з найвышэйшым тэмпам росту ў 1998-2000 гадох”.

Міласэрнасць і падтрымка

Толькі сацыяльна адказная прадпрымальніцкая дзейнасць можа забяспечыць будучыню дзяржавы і прадпрыемства. Lursoft бярэ актыўны ўдзел у шматлікіх праектах і аказвае падтрымку міласэрным і спартовым арганізацыям.

Lursoft рэгулярна прадастаўляе матэрыяльную падтрымку:

  • Акцыі газеты "Diena" “Сонечныя дні для нашых дзяцей";
  • Стартам латвійскіх весляроў на спаборніцтвах міжнароднага маштабу.

Lursoft таксама супрацоўнічае са шматлікімі ВНУ Латвіі. Прадстаўнікі Lursoft чытаюць лекцыі студэнтам. У навучэнцаў ёсць магчмасць пазнаёміцца з тэндэнцыяй і дынамікай развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Латвіі, якія можна даследваць з дапамогай шырокіх магчымасцяў базаў звестак Lursoft.

Сяброўства ў арганізацыях

Каб актыўна выражаць сваю думку пра істотныя для прадпрымальнікаў пытанні і развіваць галіну інфармацыйных тэхналогій, Lursoft ёсць сябрам наступных арганізацый:

  • Гандлёва-прамысловая палата Латвіі;
  • Канфедерацыя працадаўцаў Латвіі;
  • Латвійская асацыяцыя кампутарных тэхналогій;
  • Латвійская асацыяцыя тэхналогій у галіне інфармацыі і камунікацыі;
  • Асацыяцыя публічнага і прыватнага партнэрства;
  • European Business Register (Рэгістр эўрапейскага бізнэса);
  • PSI Alliance (Асацыяцыя рэгулярных карыстальніказ інфармацыі дзяржаўнага сектару).
  • Сертыфікаты

    ISO 9001:2008

    ISO 9001:2008 sertifikāts

    ISO 9001:2008 sertifikāts

georss rssKomercziņas

Draugu akcija

lcd

Mani dati valsts reģistros

Новости

Все новости...